У Бярозе затрымалі чацвярых чалавек, якіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах
Міліцыянер у Бярозе (ілюстрацыйнае фота) / bereza.by
У Бярозе ў Брэсцкай вобласці затрымалі як мінімум чацвярых чалавек, якіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах 2020 года ў сваім горадзе. Што менавіта пагражае мужчынам, сілавікі не ўдакладняюць. Але ўжо называюць іх "экстрэмістамі".
На відэа відаць, што людзей жорстка затрымлівалі ўзброеныя супрацоўнікі ГУБАЗіК пры падтрымцы амапаўцаў. Аднаму з затрыманых апранулі шалік хакейнага мінскага "Дынама", падкрэсліваючы яго дачыненне да фанатаў.
Падобныя затрыманні ў апошнія гады праходзяць па ўсёй Беларусі. У пратэстах удзельнічалі сотні тысяч чалавек. Сілавікі спрабуюць затрымаць хаця б частку з іх, каб запалохаць астатніх.
t.me/viasna96/