У Бярэзінскім раёне сям'ю пенсіянераў спрабавалі забіць, каб абрабаваць (фота)
На Міншчыне ў Бярэзінскім раёне Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце замаху на забойства сямейнай пары.
Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, 24 кастрычніка ў прыватным доме ў вёсцы Арэшкавічы Бярэзінскага раёна былі выяўленыя 60-гадовы гаспадар і яго 61-гадовая жонка. У абоіх былі шматлікія цялесныя пашкоджанні. Знайшлі іх суседзі. Пацярпелых мужчыну і жанчыну ў цяжкім стане даставілі ў бальніцу.
Следчыя правялі першапачатковыя дзеянняў і канфіскавалі рэчыўныя доказы. Асноўнай версіяй нападу следства лічыць разбойны напад. На думку следчых, нападнікі збіраліся завалодаць маёмасцю пенсіянераў.
Фота: sk.gov.by