У Брэсцкім раёне 21-гадовага хлопца забілі рукамі і нагамі да смерці

У Брэсцкім раёне 21-гадовага хлопца забілі рукамі і нагамі да смерці

У Брэсцкім раёне супрацоўнікі Следчага камітэта высвятляюць абставіны забойства 21-гадовага жыхара гарадскога пасёлка Дамачава. Яго цела з прыкметамі гвалтоўнай смерці крымінальнага характару знайшлі ўвечары 1 лістапада на дарозе ў гэты населены пункт.

Як інфармуе БелаПАН, па гэтым факце распачалі справу па артыкуле "забойства". Па падазрэнні ва ўчыненні злачынства затрыманыя двое мясцовых жыхароў: 30-гадовы мужчына і 39-гадовая жанчына. Цяпер з імі працуюць следчыя.

Затрыманы мужчына распавёў, што ён нанёс пацярпеламу ўдары рукамі і нагамі пасля таго, як той скраў у яго грошы падчас сумеснага распівання алкаголя. Следчыя высвятляюць усе абставіны здарэння, прызначаныя экспертызы.

Фота: sk.gov.by