У Брэсце знайшлі сумку з 15 кілаграмамі насваю
У Брэсце знайшлі сумку з 15 кілаграмамі насваю. Пры абходзе прывакзальнай плошчы чыгуначнага вакзала станцыі Брэст-Цэнтральны міліцыянеры ўбачылі на прыпынку маршрутнага таксі безгаспадарную дарожную сумку. У ёй былі 15 пакетаў з цёмна-зялёным грануляваным рэчывам са спецыфічным пахам. Экспертыза ўстанавіла, што гэта некурыльны тытунёвы выраб насвай. Праваахоўнікі праводзяць праверку, інфармуе БелаПАН.
Здымак з архіву. Фота: sb.by