У Брэсце затрыманы ксёндз Вячаслаў Пялінак
Вячаслаў Пялінак / facebook.com/brestkrest
У Брэсце затрыманы ксёндз Вячаслаў Пялінак, паведамляе тг-канал "Хрысціянская візія".
Па словах вернікаў парафіі, дзе служыць ксёндз Вячаслаў, яго затрымалі пасля ранішняга набажэнства. Сілавікі забралі ягоныя тэлефон і ноўтбук. Прычыны затрымання невядомыя.
Ксяндзу 48 гадоў. Ён з'яўляецца святаром Віцебскай дыяцэзіі, але цяпер служыць у парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Брэсце.
Затрыманні ксяндзоў у Беларусі пасля 2020 года адбываюцца перыядычна.