У Брэсце прадаюць кватэру палітвязня, асуджанага за назіранне за судамі

Віталь Чопік і яго дом у Брэсце

Віталь Чопік і яго дом у Брэсце / t.me/viasna_brest

У Брэсце на аўкцыёне па арыштаванай маёмасці з’явілася кватэра палітвязня Віталя Чопіка. Мужчыну асудзілі на сям гадоў калоніі за тое, што ён назіраў за судовымі працэсамі. 

Як заўважыла “Берасцейская Вясна”, двухпакаёвая кватэра выстаўлена на продаж са стартавай цаной 103 тысячы рублёў. Яна знаходзіцца па адрасе: вул. Дуброўская, д.25, кв.62. Аўкцыён запланаваны на 25 лістапада, а пакуль прымаюцца заяўкі на ўдзел. 

Акрамя вялікага турэмнага тэрміну, Чопіку прызначылі яшчэ і штраф у 40 тысяч рублёў. Гэта чарговы прыклад ціску на грамадзянаў, якія праяўляюць актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.