У Брэсце міліцыя затрымала футбольных фанатаў за бойку з наведвальнікамі бара

У Брэсце міліцыя затрымала футбольных фанатаў за бойку з наведвальнікамі бара

У Брэсце міліцыянты затрымалі трох футбольных фанатаў, якія збілі наведвальнікаў аднаго з гарадскіх бараў. Як паведамляе прэс-служба МУС, за беспадстаўную бойку высвятляюць асобы яшчэ больш за 10 ультрас, якія ў ёй удзельнічалі.

Падзея адбылася 24 кастрычніка. У гэты дзень футбольныя фанаты знарок справакавалі канфлікт з трыма наведвальнікамі бара, нецэнзурна абразіўшы іх. На выхадзе з бара сварка перарасла ў бойку. Фанаты, якіх было больш, папросту збілі мясцовых жыхароў.

На затрыманых праваахоўнікі пачалі крымінальную справу за хуліганства, учыненае групай асобаў. Ім пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

У міліцыі кажуць, што раскрыць злачынства ўдалося з дапамогай запісаў камер відэаназірання. Прэс-служба МУС адзначае: "Усе падазраваныя з'яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі баявога крыла незарэгістраванага непалітызаваных моладзевага руху "No comments" з ліку фанатаў ФК "Дынама-Брэст", якія падтрымліваюць ўльтраправыя ідэі расейскага фашызму".

Па звестках міліцыі, футбольныя хуліганы займаюцца рознымі відамі адзінаборстваў і знарок правакуюць канфлікты з п'янымі наведвальнікамі забаўляльных установаў.

Фота: youtube.com