У Брэсце махляры падманулі прыхільніка Гары Потэра
Жыхар Брэста хацеў купіць серыю кніг пра Гары Потэра / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Жыхара Брэста, прыхільніка Гары Потэра, падманулі махляры. Са скаргай на іх ён прыйшоў у міліцыю. Мужчына расказаў, што на адным з папулярных інтэрнэт-рэсурсаў убачыў аб'яву аб продажы серыі кніг пра Гары Потэра. Цана выглядала прынаднай — 100 рублёў за ўсё гісторыі.
Берасцеец напісаў прадаўцу, яны дамовіліся аб здзелцы. Аднак у пасылцы замест Гары Потэра апынуўся набор выпадковых і вельмі старых кніг: раман Аляксандра Дзюма "Тры мушкецёры", апавяданні Джэка Лондана, "Пётр I" Аляксея Талстога, слоўнік Ожагава і іншыя выданні. Прычым кніжкі былі ў дрэнным стане, у іх былі брудныя вокладкі і разарваныя старонкі, на старонках — плямы. Былі пашкоджаныя пераплёты.
Кошт кніг не перавышае 20 рублёў, ацанілі эксперты абласнога ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Па гэтым факце распачатая праверка.