У Браславе вырабілі дранік з картай Беларусі
У Браславе вырабілі дранік у форме карты Беларусі. Як паведамляюць vitbichi.by, яго паказалі на восеньскім кірмашы ў гэтым раённым цэнтры. Там праводзіўся конкурс "Самы смачны дранік". Шэсць каманд спаборнічалі ў шпаркасці і лепшай падачы бульбянога цуду. Відаць, дранік-карта прыцягваў найбольш увагі.
Вось такі браслаўскі дранік / vitbichi.by