У бліжэйшыя дні ў Беларусі месцамі будзе да 16 градусаў марозу

У Беларусі ў канцы зімы

У Беларусі ў канцы зімы / t.me/kopylbel/

У сераду, 12 лютага, у Беларусі пераважна без ападкаў. Сіноптыкі папярэджваюць пра слабы туман і галалёдзіцу на асобных участках дарог. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -8 да -13 градусаў (у Мінску — 9-11 марозу), у дзённыя гадзіны — ад -7 на паўночным усходзе да +1 на Брэстчыне (у сталіцы — ад -3 да -5).

У чацвер месцамі на поўначы краіны магчымы невялікі кароткачасовы снег. Уначы будзе ад -6 да -12, а пры праясненнях — да -16 градусаў, удзень — ад -6 на Віцебшчыне да +3 на паўднёвым захадзе Беларусі.

У пятніцу амаль па ўсёй краіне прагназуецца снег (на поўдні — мокры снег). У начныя гадзіны пры праясненнях будзе да 15 градусаў марозу.

У бліжэйшыя дні ў Беларусі месцамі будзе да 16 градусаў марозу
vk.com/belgidromet
У бліжэйшыя дні ў Беларусі месцамі будзе да 16 градусаў марозу

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.