У бліжэйшыя дні ў Беларусь можа прыляцець Пуцін?
Мінабароны РФ аб'явіла пра пачатак 1-га этапу вучэнняў з тактычнай ядзернай зброяй / Мінабароны РФ
У бліжэйшыя дні ў Беларусь можа прыляцець Уладзімір Пуцін, піша тг-канал "Беларускі Гаюн" са спасылкай на свае крыніцы. Яго магчымы візіт звязваюць з расійскімі вучэннямі па выкарыстанні тактычнай ядзернай зброі, да якіх збіраюцца падключыць і РБ.
Візіт Пуціна ў нашу краіну не анансаваўся.
21 траўня Мінабароны РФ аб'явіла пра пачатак першага этапу вучэнняў з тактычнай ядзернай зброяй. Яны праходзяць у Паўднёвай вайсковай акрузе.
9 траўня Уладзімір Пуцін заявіў, што Беларусь далучыцца да расійскіх ядзерных вучэнняў на іх другім этапе. Паводле яго слоў, "аб гэтым папрасіў" Аляксандр Лукашэнка.