У бліжэйшыя дні амаль па ўсёй Беларусі чакаецца моцны вецер

Моцны вецер будзе да чацвярга / pixabay.com
У бліжэйшыя дні (у аўторак і сераду) амаль па ўсёй Беларусі (у тым ліку і ў Мінску) чакаецца моцны вецер. Яго парывы будуць дасягаць 15-20 м/с.
4 сакавіка невялікія дажджы пройдуць месцамі на поўначы краіны. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +1 да +5 градусаў (у Мінску — ад +1 да +3), у дзённыя гадзіны — 3-9 цяпла (на Брэстчыне — да +11, у сталіцы — ад +5 да +7).
У сераду ўначы будзе ад -1 да +4, удзень — 5-12 цяпла. Ападкі магчымыя толькі месцамі, уначы прагназуецца дождж з мокрым снегам. Кароткачасовыя дажджы пройдуць і ў чацвер. Уначы амаль па ўсёй Беларусі яшчэ магчымы моцны парывісты вецер, а ўдзень — толькі месцамі.


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.