У Берліне заявілі, што "беларускі рэжым дзейнічае ў якасці кантрабандыста"

У Берліне заявілі, што "беларускі рэжым дзейнічае ў якасці кантрабандыста"

Германія гатовая дапамагчы Польшчы ў ахове мяжы з Беларуссю, праз якую спрабуюць прарвацца тысячы мігрантаў. Міністр унутраных спраў Хорст Зеехофер пісаў пра гэта свайму калегу ў Польшчы яшчэ два тыдні таму. Але тады такой неабходнасці не было. Цяпер жа сітуацыя на беларуска-польскай мяжы моцна змянілася. У Берліне ўважліва за ёй сочаць (мігранты дабіраюцца да Германіі) і кажуць пра "гібрыдную атаку" з боку ўладаў Беларусі.

Як паведамляе @dw_belarus, афіцыйны прадстаўнік МУС Германіі Стыў Альтэр заявіў 8 лістапада, што "беларускі рэжым дзейнічае ў якасці кантрабандыста, пераўтвараючы бежанцаў і мігрантаў у інструмент для дасягнення сваіх мэтаў". І ЕС мусіць "супольна на гэта адрэагаваць". Заява афіцыйнай прадстаўніцы МЗС Германіі Андрэа Засе была яшчэ больш жорсткай. Яна нагадала, што рыхтуюцца новыя санкцыі і ацаніла дзеянні Аляксандра Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.