У Беларусі зрабілі ўнікальную аперацыю дзіцяці
У Беларусі зрабілі ўнікальную аперацыю дзіцяці, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Падобная аперацыя па лячэнні торакаабдамінальнай анеўрызмы брушнай аорты ў дзіцяці — першая ў сусветнай практыцы. Звычайна анеўрызмы сустракаюцца ў дарослых. 11-гадовы хлопчык перанёс інфекцыю, якая і прывяла да ўзнікнення захворвання.
10-гадзінная аперацыя прайшла паспяхова, і хлопчык павінен паправіцца. Цяпер ён адчувае сябе здавальняюча.