У Беларусі знялі грыф сакрэтнасці з 42 тысяч архіўных спраў — генпракурор
Андрэй Швед / Генпракуратура Беларусі
У Беларусі пасля 2021 года знялі грыф сакрэтнасці з больш як 42 тысяч архіўных спраў, раней невядомых грамадскасці. Такую лічбу назваў генпракурор Андрэй Швед.
Па яго словах, гэта амаль усе справы, "разгледжаныя ў пасляваенны перыяд судамі розных інстанцый у дачыненні да нацысцкіх злачынцаў і іх памагатых". Грыф сакрэтнасці з іх знялі ў рамках прапагандысцкага "расследавання" пра генацыд беларускага народу ў час вайны, якім займаецца пракуратура.
Гэтай імітацыяй пракуроры займаюцца замест таго, каб раследаваць рэальныя масавыя парушэнні закону, якія адбываюцца ў Беларусі з 2020 года.