У Беларусі зноў спякотна — да +35°С
Спякота / unsplash.com
24 жніўня ў Беларусі будзе спякотна. У Мінску і па ўсёй краіне чакаецца да +30 — +31°С.
Як піша @nadvorie, паветраныя масы трапічнага паходжання могуць затрымацца ў нас аж да пачатку верасня. Гэта значыць, што на поўдні Беларусі імаверныя нават +33..+35°С.