У Беларусі зноў падаражэюць цыгарэты

Як інфармуе БЕЛТА, цэны на тытунёвыя вырабы вырастуць на 2,8%.

Так, з кастрычніка кошт цыгарэт Viceroy Blue і Viceroy Red вырасце на 300 рублёў і складзе 11200 рублёў. Астатніх марак падаражанне ў наступным месяцы не закране.

Нагадаем, з 1 ліпеня ў Беларусі на 200-500 рублёў выраслі максімальныя рознічныя кошты на многія віды цыгарэт.

Фота — Fotolia