У Беларусі зноў аранжавы ўзровень, але ўжо не праз дажджы

Спёка, ілюстрацыйнае фота

Спёка, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У чацвер, 3 ліпеня, у Беларусі прагназуецца малавоблачнае надвор'е без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.

Вецер будзе заходні, паўднёва-заходні, уначы — слабы, удзень — умераны, на захадзе месцамі — парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 12-18 градусаў са знакам "плюс". Удзень чакаецца 28-34 градусы цяпла, па паўднёвым захадзе краіны месцамі паветра прагрэецца да +35 градусаў. У Мінску прагназуецца 30-31 градус вышэй за нуль.

З увагі на гэта сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

4 і 5 ліпеня ўдзень прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер будзе заходняй чвэрці, месцамі парывісты. Тэрмометры ўдзень пакажуць +18...+25 градусаў, па поўдні будзе да 26-27 градусаў цяпла. 

У Беларусі зноў аранжавы ўзровень, але ўжо не праз дажджы
Прагноз надвор'я на 3 ліпеня / Белгідрамет
У Беларусі зноў аранжавы ўзровень, але ўжо не праз дажджы
Прагноз надвор'я на 3 ліпеня / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.