У Беларусі збіраюцца ліквідаваць асацыяцыю цыганоў "Рома"
Цыганка / AFP
Міністэрства юстыцыі Беларусі падало пазоў аб ліквідацыі асацыяцыі цыган "Рома". 23 жніўня яго разгледзіць Мінскі абласны суд.
Беларуская асацыяцыя цыганоў "Рома" была зарэгістраваная ў 1998 годзе. Паводле афіцыйных звестак, цяпер у Беларусі пражывае каля 7 тысяч цыганоў — гэта 0,1% насельніцтва.
Як распавядала Еўрарадыё, сёлета ў красавіку ў Беларусі ліквідавалі аб'яднаньня літоўцаў "Гімціне". Яно існавала з 1993 года.
Масавая ліквідацыя грамадскіх аб'яднанняў у краіне працягваецца з ліпеня 2021 года.