У Беларусі затрымалі падазраванага ў дзясятках згвалтаванняў (фота)

У Беларусі затрымалі падазраванага ў дзясятках згвалтаванняў (фота)

У Беларусі затрымалі падазраванага ў дзясятках згвалтаванняў. Мяркуецца, што злачынствы ён здзяйсняў на працягу 1994 — 2005 гадоў у раёне чыгунак і аўтадарог. Некаторым жанчынам мужчына пагражаў нажом, забіраў грошы і залатыя вырабы. Не ўсе з пацярпелых звярталіся ў міліцыю. Пра гэта было заяўлена 12 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску, якую праводзяць прадстаўнікі МУС і Следчага камітэта.

Па вядомых прыкметах злачынцы яго ўдалося адшукаць. Гэта — 44-гадовы грамадзянін Расіі.

Фота: МУС Беларусі