У Беларусі запускаюць тэлеканал пра падарожжы па Расіі
Міністэрства інфармацыі выдала дазвол на вяшчанне на тэрыторыі Беларусі расійскаму тэлеканалу "Паехалі!". Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.
"Паехалі!" — гэта забаўляльна-пазнавальны тэлеканал, які распавядае пра падарожжы па Расіі ды краінах СНД. Слоган канала: "Уражанні — побач!".
Дазвол Мінінфарма выдадзены на тры гады.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.