У Беларусі зачынілі 10 камерцыйных установаў, дзе вывучалі польскую мову
Карта паляка
Сілавікі зачынілі ў ў Беларусі каля дзесяці камерцыйных устаноў, дзе вывучалі польскую мову, паведамляе Беларуская рэдакцыя Польскага радыё.
Кіраўнікоў моўных курсаў затрымліваюць, ад супрацоўнікаў патрабуюць спісы выкладчыкаў і студэнтаў, якім пагражае пераслед. Асабліва сілавікі цікавяцца ўладальнікамі "карты паляка".
Еўрарадыё паведамляла пра закрыццё школы Polskipro, куды сілавікі прыйшлі 21 снежня 2023 года. У гэты ж дзень адбыўся ператрус у моўнай школе "ПанПрафесар", якая таксама абвясціла пра сваё закрыццё пасля дзевяці гадоў працы.
Рэжым Лукашэнкі з ліпеня 2023 года патрабуе, каб грамадзяне паведамлялі пра наяўнасць дазволу на жыхарства, пашпарту іншай краіны ды іншых дакументаў, выдадзеных іншымі дзяржавамі. Дзяржслужбоўцам ўвогуле не дазволена мець "карту паляка".