У Беларусі вырасце цана на звадкаваны газ для насельніцтва

У Беларусі вырасце цана на звадкаваны газ у балонах для насельніцтва. Раней кілаграм каштаваў 5400 рублёў, цяпер — 6500. Адпаведную пастанову яшчэ 22 сакавіка прыняло Міністэрства эканомікі, яна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і пачала дзейнічаць.
Адзначым, што цана на звадкаваны газ у балонах для насельніцтва не змянялася са снежня 2013 года.

Фота: pravo.by