У Беларусі вучацца выкарыстоўваюць макеты тэхнікі для дэзінфармацыі праціўніка
Макет на палігоне / t.me/zapadny_rubesz/
У Беларусі вучацца выкарыстоўваюць макеты ваеннай і спецыяльнай тэхнікі для дэзінфармацыі і ўвядзення ў зман праціўніка. Падобная тактыка распаўсюджаная на вайне ва Украіне. Беларускія вайскоўцы яе пераймаюць. У прыватнасці, макеты актыўна выкарыстоўваюць на палігонах мотастралковыя падраздзяленні войскаў Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных сіл Беларусі.
Згаданыя макеты дазваляюць ствараць ілжывыя цэлі, якія адцягваюць увагу і рэсурсы праціўніка. Адзначаецца, што "такая тактыка значна зніжае рызыку выяўлення рэальных падраздзяленняў і тэхнікі, падвышаючы іх жывучасць на полі бою". Макеты выкарыстоўваюцца і для імітацыі перамяшчэння войскаў — праціўніка ўводзяць у зман адносна сапраўдных намераў і планаў на пэўных участках фронту.