Падраздзяленні Заходняга аператыўнага камандавання адпрацоўваюць маскіроўку
"Ключавы элемент падрыхтоўкі" / t.me/zapadny_rubesz/
Падраздзяленні Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных сіл Беларусі падчас праверкі баявой гатоўнасці адпрацоўваюць маскіроўку. Перад імі стаіць задача не толькі схаваць тэхніку і вайскоўцаў, але і інфраструктуру. Маскіроўку арганізуюць у лясах, дзе часова знаходзяцца падраздзяленні. Яе называюць "ключавым элементам падрыхтоўкі".
Адзначаецца, што "гэтыя меры зніжаюць верагоднасць выяўлення праціўнікам і павышаюць эфектыўнасць выканання задач".