У Беларусі ўжо больш за 900 палітвязняў
У Беларусі ўжо больш за 900 палітвязняў. Беларускія праваабаронцы дадалі да спісу яшчэ 12 чалавек. Гэта — Гаянэ Ахціян, Вікторыя Ганчарова, Дзмітрый Горбач, Арцём Грыб, Валерый Казей, Сяргей Ключанскі, Мікіта Кунтыш, Ігар Пазнякоў, Анастасія Пацехіна, Ірына Радзькова, Алена Ягорычава, Аляксандр Шышко.
Згаданым асобам выстаўлены абвінавачванні, заключэнні пад варту ці вынесены прысуды па артыкуле "Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.
Цяпер палітзняволеных у нашай краіне 907.