У Беларусі падаражэлі ялавічына і свініна

Адпаведную пастанову прыняло Міністэрства эканомікі. 19 сакавіка яна была апублікаваная на Нацыянальным прававым партале і пачала дзейнічаць.



БЕЛТА адзначае, што ялавічына і свініна ўваходзяць у пералік сацыяльна значных тавараў, цэны на якія рэгулююцца дзяржорганамі. Да гэтага часу дзейнічалі цэны, устаноўленыя ў кастрычніку 2012 года.



У адпаведнасці з новай пастановай Мінэканомікі, у сярэднім кошты павялічыліся на 5%. Цэны на патушную ялавічыну (у паўтушах і чвэртках) павялічыліся з 31694 да 33279 рублёў, патушная свініна 1-й і 2-й катэгорыі, а таксама буйнакавалкавы мясакосны паўфабрыкат у выглядзе адрубоў са свініны падаражэлі з 30400 да 31920 рублёў. Цана на свініну патушную 3-й катэгорыі вырасла з 28394 да 29814 рублёў.

Фота — sb.by