У Беларусі сёння даражэе гарэлка

Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі, якая набыла моц 1 ліпеня. Як паведамляе партал tut.by, мінімальная адпускная цана на алкагольную прадукцыю мацункам 40% павышаная на 3 тысячы рублёў (8,1%) — да 40 тысяч за 0,5 літра. Насельніцтва не зможа купіць моцны алкаголь танней за 53 тысячы за паўлітра — гэта мінімальная рознічная цана, устаноўленая Мінэканомікі. Яна павысілася на 8000 рублёў (17,8%).

Мінімальная адпускная цана на імпартныя алкагольныя напоі мацункам 40% павялічаная на 6 тысяч (8,1%) — да 80 тысяч за 0,5 літра.

Фота — Fotolia