У Беларусі сёння даражэе алкаголь

Такое рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Міністэрства эканомікі.



Згодна з дакументам, гранічная мінімальная адпускная цана (без падатку на даданую вартасць, ПДВ) на алкаголь мацункам 40% за 0,5 літра (з коштам спажывецкай тары) павялічана на 37% да 37 тысяч рублёў. Пры гэтым раздробны кошт (з ПДВ) павялічаны на 18,4% да 45 тысяч рублёў. Гранічная мінімальная адпускная цана на імпартныя алкагольныя напоі мацункам 40%, якія рэалізуюцца на тэрыторыі Беларусі, складзе 74 тысячы рублёў (на 37% больш).



Таксама мінімальная адпускная цана на спірт-сырэц з харчовай сыравіны павышаецца на 16,6% да 105 тысяч рублёў за 1 дэкалітр бязводнага спірту, мінімальная адпускная цана на спірт этылавы рэктыфікаваны складзе 140 тысяч рублёў (на 16,6% больш).



У Мінэканомікі растлумачылі, што вытворчыя прадпрыемствы не могуць рэалізоўваць алкагольную прадукцыю мацункам звыш 28% і спірт этылавы харчовы танней мінімальных адпускных цэнаў, а прадпрыемствы рознічнага гандлю — мінімальнай рознічнай цаны, вызначанай дадзенай пастановай.



Гэтае павышэнне мінімальных цэнаў на алкагольную прадукцыю першае ў 2014 годзе ў Беларусі, адзначае "Интерфакс-Запад".
 

Фота — sb.by