У Беларусі стварылі Адзіны рэестр пустуючых дамоў

У Беларусі ўлічылі ўсе пустуючыя дамы / Еўрарадыё, ілюстрацыйнае фота
У Беларусі стварылі Адзіны рэестр пустуючых дамоў, перадае БЕЛТА. Доступ да рэестру адкрыты і бясплатны.
Кожны ахвочы можа знайсці і паглядзець характарыстыкі таго ці іншага дома, а таксама ў рэжыме анлайн пабачыць яго месцазнаходжанне, стан, даведацца ўзрост. Папаўненнем рэестра займаюцца мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ўлады.
Цяпер у рэестры сабраная інфармацыя пра больш як 1200 дамоў. Цягам студзеня сайт будзе дапаўняцца.
Рэестр даступны на сайце eri2.nca.by. Пры аўтарызацыі можна выбраць параметр "Увайсці як госць", а потым праз фільтр выбраць патрэбныя параметры дамоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.