У Беларусі сталі менш выяўляць фальшывых грошай

Найчасцей падрабляюць долары

Найчасцей падрабляюць долары / Reuters

Банкі ў Беларусі сталі менш выяўляць фальшывых грошай. Летась налічылі 795 фальшывых грашовых знакаў. Гэта на 28,1% менш у параўнанні з 2023 годам. 83,1% склалі фальшывыя долары (амаль на 32% менш, чым у папярэднім годзе), 9,1% — расійскія рублі, 6,8% — еўра, 0,9% — беларускія рублі (на 66,7% менш), паведамляе Нацбанк.

Выяўлена 424 стодоларавых банкнот (у 2023-м — 812), 234 — 50-доларавых (155). Пераважалі падробкі банкнот наміналам 50 еўра. Сталі часцей падрабляць банкноты наміналам у 5 тысяч расійскіх рублёў (рост — 8,9%).

Фальшыўкі выявілі ў 60 населеных пунктах Беларусі. Найбольш (больш за 41%) — у Мінску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.