У Беларусі расце колькасць жанчын-паляўнічых
У нашай краіне 1400 жанчын-паляўнічых / sb.by
У Беларусі расце колькасць жанчын-паляўнічых. Летась іх стала больш на 120 чалавек.
Як паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі, у нашай краіне налічваецца 92 тысячы 600 паляўнічых. З іх жанчын — 1400. Сярод іх — прадпрымальніцы, кіраўніцы прадпрыемстваў, юрысты, эканамісты, педагогі, перакладчыцы.
Беларускіх паляўнічых выкарыстоўваюць у тэрабароне і "народным апалчэнні", перавучваюць у снайпераў.