Паляўнічыя пахваліліся першай застрэленай рыссю
Паляўнічы і рысь / @rgooboor_ohota
Рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне "Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў" падзялілася здымкам першай застрэленай рысі ў Шаркаўшчынскай паляўнічай гаспадарцы.
З 1 кастрычніка па 31 студзеня ў Беларусі адкрыты сезон палявання на рысь.
Паляванне на рысь было пад забаронай у краіне каля 40 гадоў. Яго заканадаўча дазволілі ў 2025 годзе ў сувязі з "ростам колькасці рысі ў асобных рэгіёнах краіны". Пры гэтым рысь уключана ў Чырвоную кнігу Беларусі.