У Беларусі прызналі небяспечнай соевую падліўку “Columb”
Соевая падліўка “Columb”
У Беларусі прызналі небяспечнай соевую падліўку “Columb”. Адпаведнае рашэнне прыняў Дзяржкамітэт Беларусі па стандартызацыі.
У ведамстве заключылі, што прадукцыя не адпавядае патрабаванням бяспекі харчовай прадукцыі і дабавак: у падліўцы знайшлі перавышэнне ўстаноўленых норм па сарбінавай і бензойнай кіслотах.
У краіне ўведзена забарона на ўвоз і продаж гэтага тавару.