У Беларусі захоўваецца тэндэнцыя адтоку ІТ-спецыялістаў
Айцішнікі працягваюць з'язджаць з РБ / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У Беларусі захоўваецца тэндэнцыя адтоку ІТ-спецыялістаў. Афіцыйная статыстыка сведчыць, што ў студзені-лютым 2023-га з кампаній сектара "Інфармацыя і сувязь" звольніліся 3423 чалавекі. За гэты ж перыяд на працу прынялі 1737 чалавек. Атрымліваецца, што чысты адток з беларускага ІТ склаў 1686 чалавек — па больш за 800 штомесяц, піша officelife.media.
Тэндэнцыя адтоку ІТ-спецыялістаў у Беларусі назіралася з 2020 года і была выклікана рэпрэсіямі. Пасля пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны ў 2022-м пачалася другая хваля. Адток павялічваўся з кожным месяцам. Меркавалася, што на гэты працэс паўплывалі новыя заходнія санкцыі. За ўвесь мінулы год чысты адток айцішнікаў склаў каля 17 тысяч чалавек.