У Беларусі плануюць развіваць вытворчасць рэактыўных снарадаў
Cтаршыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Дзмітрый Пантус / БЕЛТА
У Беларусі будуць развіваць вытворчасць рэактыўных снарадаў. Пра гэта заявіў старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Дзмітрый Пантус, перадае БЕЛТА.
Па яго словах, напрыканцы 2022 года Аляксандр Лукашэнка даручыў арганізаваць у Беларусі серыйную вытворчасць боепрыпасаў. За аснову быў абраны самы масавы тып — рэактыўны снарад 122 мм.
Сёння над вытворчасцю гэтых боепрыпасаў у Беларусі працуюць больш за 20 прадпрыемстваў, у тым ліку прыватныя.
13 чэрвеня Лукашэнка наведаў прадпрыемства ў Мінскай вобласці, якое займаецца канчатковай зборкай боепрыпасаў. Адбываецца гэты працэс выключна ўручную. Па словах Пантуса, гэта сусветная практыка, бо такая праца патрабуе асаблівай дакладнасці.