У Беларусі павялічваюцца тарыфы на паслугі электрасувязі

У Беларусі павялічваюцца тарыфы на паслугі электрасувязі

У Беларусі павялічваюцца тарыфы на паслугі электрасувязі агульнага карыстання. Адпаведную пастанову прыняло Міністэрства эканомікі.

Як паведамляе БЕЛТА, для насельніцтва месячная абаненцкая плата за ўключаны ў асобную абаненцкую лінію тэлефон, пераведзены на пачасовую сістэму разлікаў за размовы, павялічыцца да 27 тысяч рублёў (з красавіка 2015-га яна складала 21 тысячу рублёў).

За кожную поўную або няпоўную хвіліну злучэння грамадзянам трэба будзе заплаціць 57 рублёў (дагэтуль — Br51). Поўная або няпоўная хвіліна размоваў па міжгорадзе без дапамогі тэлефаніста абыйдзецца карыстальніку у 130 рублёў (замест цяперашніх 100 рублёў).

Павышэнне гранічных тарыфаў закране таксама юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў. Напрыклад, абаненцкая плата за асноўны тэлефон, пераведзены на пачасовую сістэму разлікаў за размовы, вырасце да 31 500 рублёў (з красавіка было 24 500). Абанплата за асноўны тэлефон у арганізацыях сацыяльнай сферы, якія фінансуюцца з бюджэту, павялічыцца да 15 250 рублёў (дагэтуль — 12 тысяч).

Пастанова Міністэрства эканомікі 16 снежня было апублікавана на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, яна ўступае ў сілу праз тры дні пасля афіцыйнага апублікавання.

Фота: БЕЛТА