У Беларусі пашырылі абмежаванні на наведванне лясоў
Лес у Беларусі / Еўрарадыё
У Беларусі пашырылі абмежаванні на наведванне лясоў: яны ўведзены ў Слуцкім і Салігорскім раёне Мінскай вобласці. Гэта вынікае з інтэрактыўнай карты на сайце Мінлясгаса.
У сіле застаюцца абмежаванні, уведзеныя раней на ўсёй тэрыторыі Брэсцкай і Гродзенскай абласцей.