У Беларусі паміж абласнымі цэнтрамі могуць арганізаваць авіяспалучэнне

У Беларусі паміж абласнымі цэнтрамі могуць арганізаваць авіяспалучэнне

У Беларусі паміж абласнымі цэнтрамі могуць арганізаваць авіяспалучэнне. Пра такія планы на 2020 год распавялі ў Міністэрстве транспарту і камунікацый, інфармуе БЕЛТА.

"Раней гэта было эканамічна немэтазгодна, — кажа дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Мінтрансу Арцём Сікорскі. — Але калі аэрапорты сталі ажываць, эканамічная сітуацыя пачынае паляпшацца, гэта спрыяе павелічэнню ў цэлым пасажырапатоку".

Паводле планаў, палёты ў Беларусі будзе выконваць не толькі беларускі перавозчык, але і авіякампаніі з Расіі, а, магчыма, і з Украіны. Разглядаюцца маршруты Гомель — Гродна і Брэст — Віцебск.

"Калі чалавек гатовы заплаціць нейкую суму, але дабрацца значна хутчэй, яму будзе выгадны пералёт", — гаворыць Сікорскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.