У Беларусі палітвязнямі прызнаныя яшчэ тры чалавекі

У Беларусі палітвязнямі прызнаныя яшчэ тры чалавекі

У Беларусі палітвязнямі прызнаныя яшчэ тры чалавекі, паведамляюць праваабаронцы. Гэта — Аляксей Іванчыкаў, Андрэй Андрэеў і Аляксандр Комар.

Іванчыкаў асуджаны за антываенныя выказванні, за "спробу ўцячы пры затрыманні за выказванне крытыкі ў дачыненні да сябраў выбарчай камісіі падчас рэферэндуму" і за "гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў" на 2,5 года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі.

Андрэеў асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі "за пагрозу гвалтам у дачыненні да вайскоўца падчас антываеннага мітынгу". За тое ж на 3 гады калоніі асуджаны Комар (а таксама за рэгістрацыю ў тэлеграм-боце "Плана Перамога").

На сённяшні дзень у нашай краіне налічваецца 1309 палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.