У Беларусі падаражэлі некаторыя віды цыгарэт

У Беларусі падаражэлі некаторыя віды цыгарэт

У студзені 2016-га ў Беларусі падаражэюць некаторыя віды цыгарэт. Падаражанне складзе ад 200 да 2000 рублёў. Пра гэта паведамляе Міністэрства па падатках і зборах.

Ужо з 1 студзеня на 200 рублёў падаражэлі цыгарэты Кронан (яны будуць каштаваць 7,6 тыс. рублёў), Магнат (да Br8,7 тыс.), Мінск (да 9 тыс.), Прэм'ер і Прэм'ер 7 (да 9 тыс.), Фэст і Фэст 7 (яны будуць каштаваць 7,7 тыс. рублёў), Credo (да Br7,2 тыс.), Matrix (да 7,1 тыс.), NZ (да 9,2 тыс.), Queen (у прыватнасці, Charm, Elegance, Menthol — да Br9,4 тыс.), Solange (до Br9,4 тыс.).

На 300 рублёў падаражэлі Portal ONE (да Br7,1 тыс.). На 1 тысячу стануць даражэйшымі Luckies (будзе каштаваць 20 тыс.), Kent (у прыватнасці, HD Navy Blue, Silver — да Br21,5 тыс.), Vogue (да 23,5 тыс.), Oscar (да 14,2 тыс.), Cooper Super Slims Red і Gold (да Br10 тыс.). Cooper Gold і Cooper стануць даражэйшымі на 1300 — да 10 тысяч рублёў.

Падаражанне закране і цыгарэты вытворчасці "Табак-Інвест": Карона, Форт, More, Magna, Camel Icon Filters і Camel Icon Blue — на 200 рублёў; Mild Seven, Mevius, Glamour, многія віды Winston — на Br1000.

Вырастуць кошты і на цыгарэты, якія ўвозяцца "Беларусьгандлем". Dunhill Blue і Gold падаражэюць на 1 тысячу — да 26 тысяч рублёў, Richmond Cherry Premium 4 — на Br2 тыс. — да Br37 тысяч, інфармуе БЕЛТА.

Фота: Fotolia, БЕЛТА

У Беларусі падаражэлі некаторыя віды цыгарэт