У Беларусі пачалася ўступная кампанія ў ВНУ

Вступительная кампания в Беларуси

Дакументы пачалі прымаць 12 ліпеня / onliner.by

12 ліпеня ў Беларусі стартавала ўступная кампанія. 46 устаноў вышэйшай адукацыі краіны пачалі прымаць дакументы ад абітурыентаў, што паступаюць на агульных падставах — па выніках цэнтралізаванага экзамену (ЦЭ), цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) або ўнутраных уступных выпрабаванняў.

Прыём дакументаў на бюджэтныя месцы будзе доўжыцца да 17 ліпеня ўключна, нават у выходныя. На платную форму навучання дакументы можна падаваць да 1 жніўня.

Выпускнікі профільных класаў (інжынерных, педагагічных, аграрных, спартыўна-педагагічных, ваенна-патрыятычных) павінны падаць дакументы да 14 ліпеня, калі плануюць паступаць па выніках суразмовы.

З гэтага года абітурыенты могуць запісацца ў электронную чаргу праз асабісты кабінет на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў — rikc.by.

На 2025 год запланавана прыняць у ВНУ 31,8 тысячы чалавек на бюджэт і 16,4 тысячы — на платную форму навучання.

Прыёмныя камісіі ВНУ працуюць штодзённа з 9:00 да 18:00.

Дадатковую інфармацыю аб паступленні можна знайсці на сайтах універсітэтаў і па тэлефонах гарачых ліній.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.