У Беларусі на 17 студзеня абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі

Еўрарадыё
Рэспубліканскі гідраметцэнтр абвясціў 17 студзеня аранжавы ўзровень небяспекі. У чацвер у Беларусі прагназуецца моцны паўднёва-заходні вецер з парывамі да 15-18 м/с і мокры снег з дажджом.
Паводле прагнозу сіноптыкаў, тэмпература паветра заўтра днём будзе 0... +5 градусаў. Штармавы вецер сцiхне бліжэй да ночы на пятніцу.