У Беларусі фіксуюць перадыслакацыю ваенных эшалонаў — што адбываецца?

Чыгунка

Чыгунка

Маштабную перадыслакацыю вайсковых эшалонаў фіксуюць у Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі.

"Па маштабах гэта далёка ад таго, што адбывалася ў 2022 годзе. Але для Беларусі гэта маштабная перадыслакацыя: гаворка ідзе пра 16 эшалонаў, у кожным з якіх па 2-3 вагоны. Але сітуацыя адрозніваецца ад той, якую мы назіралі ў 22-м: тады па тэрыторыі Беларусі ехалі расійскія воінскія эшалоны, цяпер гаворка толькі пра беларускія цягнікі", — сказалі Еўрарадыё ў Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі.

З 3 лютага 2025 года ў Беларусі ідзе праверка баявой гатоўнасці Узброеных сіл РБ. У супольнасці кажуць, што з канца лютага пачаўся яшчэ адзін этап адбору пасажырскіх вагонаў на замову Міністэрства абароны. Акрамя таго, Мінабароны падало заяўкі з просьбай выдзеліць вагоны грузавога парку для перавозкі вайсковай тэхнікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.