У Беларусі чарговае падаражанне цыгарэт
З 1 сакавіка максімальныя рознічныя цэны на асобныя віды цыгарэт узрастуць на 0,5-14,3%.
Падаражэюць маркі Alliance, Magna, LD, Monte Сarlo, Pall Mall, Viceroy, Capri, Glamour, Lucky Strike, Winston, Camel, Kent, Vogue, Sobranie.
Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя кошты на тытунёвыя вырабы. Мінулым разам цыгарэты даражэлі ў пачатку лютага — на 3,1-21%, нагадвае БЕЛТА.