У Беларусі асуджаная яшчэ адна расіянка, прызнаная палітзняволенай
У Беларусі асуджаная яшчэ адна расіянка, прызнаная палітзняволенай — Вера Цвікевіч. Яна атрымала год калоніі агульнага рэжыму, паведамляюць праваабаронцы. Крымінальную справу разглядаў суд Маскоўскага раёна (суддзя — Вольга Малашэнка). Па ёй таксама праходзіла настаўніца рускай мовы і літаратуры, палітзняволеная Наста Кухарава.