У Мінску затрымалі расіянку, чыё фота на пратэстах трапіла ў "Камсамолку"
27 студзеня ў Мінску затрымалі грамадзянку Расіі Веру Цвікевіч, паведамляюць праваабаронцы. Яна мае від на жыхарства ў Беларусі
Веру вінавацяць паводле "папулярнага" артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
У жніўні 2020-га фотаздымак дзяўчыны быў апублікаваны на першай паласе "Комсомольской правды в Беларуси".