У Беларусі 25-ы раз з пачатку года падаражэе аўтамабільнае паліва
 
  10 жніўня канцэрн "Белнафтахім" чарговы раз павышае цэны на аўтамабільнае паліва, паведамляе яго прэс-служба. Гэта 25-е падаражанне з пачатку года.
З заўтрашняга дня цэны за 1 літр будуць такія:
АI-92 — 1 рубель 95 капеек;
	АІ-95 — 2 рублі 5 капеек;
	АІ-98 — 2 рублі 27 капеек;
	дызельнае паліва — 2 рублі 5 капеек.
Еўрарадыё параўнала: 8 жніўня 2020 года за 50 літраў бензіну АІ-95 аўтаўладальнік плаціў 89 рублёў, а поўна праз год, 8 жніўня 2021-га, — 102 рублі.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
