У беларуса, які прыйшоў у міністэрства, не было забароненых прадметаў — паліцыя
Польскія паліцыянты / vsetutpl.com
У 44-гадовага беларуса, затрыманага па прыходзе ва ўрадавы будынак, не выявілі забароненых прадметаў. Пра гэта паведамляе інфармагенцтва РАР са спасылкай на польскую паліцыю.
У сумцы беларуса знайшлі "гукавы сігнальны рэвальвер, тэлескапічную дубінку, некалькі відаў нажоў і балончыкаў з пярцовым газам". Усе гэтыя прадметы дазволеныя польскім заканадаўствам.
Як расказвала Еўрарадыё, нашага суайчынніка затрымалі ўдзень 16 ліпеня, калі ён прыйшоў у будынак Міністэрства сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы ў Варшаве. Паведамлялася, што з будынка было эвакуявана каля 150 чалавек.
Прычынай затрымання назвалі небяспечныя прадметы, якія былі ў сумцы беларуса. Пры гэтым падкрэслівалася, што сам ён паводзіўся спакойна і нічым нікому не пагражаў.