У Беларусь прыбыў міністр абароны Кітая
Міністр абароны Кітая прыбыў у Беларусь / кадр з відэа
У Беларусь з афіцыйным візітам прыбыў міністр абароны Кітая Лі Шанфу, паведамляе прэс-служба Мінабароны Беларусі.
Ён з'яўляецца таксама чальцом Цэнтральнага ваеннага савета і Дзяржсавета.
Візіт Лі Шанфу працягнецца з 16 па 18 жніўня. Ён сустрэнецца з кіраўніутвам Мінабароны Беларусі для абмеркавання актуальных пытанняў двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва.
Чакаецца, што кітайскі міністр наведае шэраг ваенных аб'ектаў у нашай краіне.